Группы с белорусским языком обучения

Группы с белорусским языком обучения

Аб арганізацыі работы груп з беларускай мовай навучання

Згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкулам 82 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца руская і беларуская.

Камплектаванне груп установы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца згодна з Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 № 150 (у рэд. пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.08.2013 № 78), пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16.08.2011 № 234 «Аб парадку пастаноўкі на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў вызначэнні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі» штогод на пачатак навучальнага года.

Фарміраванне груп з беларускай мовай навучання ажыццяўляецца ва ўстанове дашкольнай адукацыі  кожны год згодна з інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх.    

У Смаргонскім ДЦРД ў 2023/2024 навучальным годзе па жаданню бацькоў працуе 5 групп з беларускай мовай навучання для дзяцей ва ўзросце з 2-х да 7 гадоў.   

№ п/п

Група

№ групы

1

1 малодшая

№ 1

2

 сярэдняя № 4

2 малодшая

№7

4

старэйшая

№ 9

5

старэйшая

№ 12

 

свернуть